За два месяцы багацьце амэрыканскіх мільярдэраў павялічылася на 15%. У клюб мільярдэраў увайшлі яшчэ 16 чалавек.
На працягу двух месяцаў пандэміі каранавірусу, за пэрыяд з 18 сакавіка па 19 траўня, гэтае багацьце вырасла сумарна на 434 мільярды даляраў, дасягнуўшы 3,382 трыльёна.
Пра гэта гаворыцца ў дасьледаваньні аналітычных груп Americans for Tax Fairness і Institute for Policy Studies, апублікаваным 21 траўня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Самы багаты чалавек сьвету абяцае $10 мільярдаў на барацьбу са зьменамі кліматуКаля 20% ад агульнага прыросту багацьця забясьпечылі пяць найбагацейшых людзей ЗША — кіраўнік Amazon Джэф Бэзас, адзін з заснавальнікаў Microsoft Біл Гейтс, стваральнік Facebook Марк Цукербэрг, кіраўнік Berkshire Hathaway Ўорэн Бафэт і сузаснавальнік Oracle Лары Элісан. У прыватнасьці, багацьце Бэзаса павялічылася на 34,6 млрд, паказаўшы рост на 30,6%, Гейтса — на 8 млрд (плюс 8,2%), Цукербэрга на 25,3 млрд (плюс 46,2%).