На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 21 траўня даляр і эўра на таргах патаньнелі, расейскі рубель падаражэў.
Даляр патаньнеў больш як на 2 капейкі да 2,3856 рубля (20 траўня было 2,4087).
Курс эўра таксама зьнізіўся на 2 капейкі да 2,6156 рубля (20 траўня — 2,6365).
Расейскі рубель падаражэў на 3 капейкі да 3,3645 за 100 (20 траўня — 3,3319 за 100).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На фоне падаражэньня нафты ўмацаваўся курс беларускага рубля да даляраМаксымальнай адзнакі амэрыканская валюта дасягнула 23 сакавіка, калі вырасла адразу на 8 капеек — да 2,6396 рубля. Гэта найгоршы паказьнік за ўвесь час існаваньня беларускай грашовай адзінкі.
Эўра тады прыбавіў 6 капеек, да 2,83 рубля.
На навінах пра рост цаны на нафту пасьля яе рэзкага абвалу курс беларускага рубля паступова ўмацоўваецца.