Упершыню за 108 гадоў, пасьля таго як «Тытанік» затануў і апусьціўся на дно акіяна, дасьледчыкі маюць намер разрэзаць абломкі судна, каб дастаць элемэнт яго абсталяваньня.
Іх мэта — бяздротавы тэлеграф фірмы Marconi, адзін зь першых у сваім родзе. Зь яго дапамогай ляйнэр, тонучы, спрабаваў зьвязацца з суседнім суднам.
Фэдэральная судзьдзя ў Вірджыніі ў панядзелак ухваліла экспэдыцыю, назваўшы яе «ўнікальнай магчымасьцю выявіць артэфакт, які прычыніцца да спадчыны, што засталася па незабыўнай страце „Тытаніка“».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гадзіньнік ахвяры катастрофы «Тытаніка» зь Віцебску прадалі на аўкцыёнеКампанія R.M.S. Titanic (RMST) павінна распрацаваць фінансавы плян і прадставіць яго на зацьвярджэньне суду.
Яна плянуе адправіцца ў экспэдыцыю гэтым летам. Мяркуецца, што падводныя робаты акуратна аддзеляць апарат Marconi і яго кампанэнты ад карабля.
У катастрофе «Тытаніка» загінулі больш за паўтары тысячы чалавек.