У Лібію сьцякаецца ўсё больш узбраеньняў і наймітаў, што толькі пагоршыць канфлікт і супрацьстаяньне розных груповак на яе тэрыторыі, заявіла спэцпасланьніца ААН па гэтай паўночнаафрыканскай краіне Стэфані Ўільямс.
Зьвяртаючыся да чальцоў Рады Бясьпекі міжнароднай арганізацыі, Уільямс назвала сытуацыю трывожнай і заклікала ААН садзейнічаць таму, каб спыніць «бесьперапынную адпраўку замежнымі заступнікамі ўсё больш дасканалай і сьмяротнай зброі». У выніку, па яе словах, узброены канфлікт будзе толькі шырыцца і абернецца для лібійцаў разбуральнымі наступствамі.
Уільямс дадала, што вялікую шкоду Лібіі наносіць і каранавірус, прычым да піку заражэньняў, па яе словах, яшчэ далёка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генэрал, якога падтрымлівае Расея, спрабуе захапіць сталіцу ЛібііЗаявы спэцпасланьніцы прагучалі на наступны дзень пасьля таго, як сілы лібійскага Ўраду нацыянальнай згоды, які падтрымлівае ААН, захапілі буйную вайсковую базу, якая знаходзілася пад кантролем байцоў мяцежнага генэрала Халіфы Хафтара.
Як адзначаюць заходнія агенцтвы, дапамогу Лібійскай нацыянальнай арміі, якую ўзначальвае Хафтар, аказваюць Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Эгіпет і Расея, тады як ураду ў Трыпалі садзейнічае турэцкае кіраўніцтва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Даклад ААН: Беларусы ваююць у складзе расейскай групоўкі Вагнэра ў ЛібііУ траўні экспэрты ААН таксама заявілі, што, па іх дадзеных, шэрагі байцоў арміі Хафтара за апошнія месяцы папоўнілі ад 800 да 1200 наймітаў расейскай прыватнай вайсковай кампаніі (ЧВК) Вагнэра, якую СМІ зьвязваюць зь людзьмі з атачэньня прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна.