Адзін з найстарэйшых у сьвеце ўнівэрсытэтаў, Кембрыдж, адмовіўся ад правядзеньня вочных лекцый у 2020/2021 акадэмічным годзе, паведамляе выданьне Cambridge Independent са спасылкай на заяву ўнівэрсытэту.
Дыстанцыйная адукацыя ў адным з самых прэстыжных ВНУ Эўропы пачалася ў сакавіку як адказ на пандэмію каранавірусу. Іспыты сёлета пройдуць онлайн. У наступным навучальным годзе ў сеціве пройдуць усе лекцыі, выключэньне можа быць зробленае для заняткаў, якія праводзяцца ў малых групах, пры ўмове захаваньня сацыяльнай дыстанцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У рэйтынгу вышэйшых навучальных устаноў БДУ апусьціўся ў другую тысячуКембрыдзкі ўнівэрсытэт займае трэцяе месца ў сьпісе найлепшых у сьвеце ВНУ ў штогадовым рэйтынгу Times Higher Education.