Авіякампанія easyJet паведаміла, што хакеры атрымалі доступ да інфармацыі пра 9 мільёнаў кліентаў

Брытанская авіякампанія easyJet паведаміла аб кібэратакі на свае сэрвэры. Хакеры атрымалі доступ да інфармацыі пра дзевяць мільёнаў кліентаў і больш чым пра 2 тысячы крэдытных картаў, гаворыцца ў паведамленьні на сайце кампаніі.

У easyJet няма інфармацыі пра тое, ці змаглі зламысьнікі выкарыстоўваць атрыманыя дадзеныя ў неправамерных мэтах. Лоўкостэр заявіў, што зьвяжацца з пацярпелымі кліентамі і параіць прыняць меры па абароне ад патэнцыйнага махлярства.

easyJet — адзін зь бюджэтных эўрапейскіх авіяперавозчыкаў. У 2019 годзе кампанія перавезла 96 мільёнаў пасажыраў. Сёлета з 24 сакавіка большасьць рэйсаў easyJet адмененыя праз пандэмію карананавірусу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША абвінавацілі кітайскіх хакераў у крадзяжы дасьледаваньняў у галіне COVID-19
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мэркель: супраць Расеі могуць быць прынятыя меры ў сувязі з хакерскай атакай