“...Інстытут беларускае культуры ўпарадкаваў і зубы. Вось як яны завуцца паводле народнай традыцыі: сьпераду, каб кусаць, секачы; далей чатыры іклы, якія ў людзей затупіліся, і яшчэ далей, каб жаваць — кутнія зубы (вылучаюць яшчэ прадкутнія, тыя, што бліжэй да іклаў, з двума грудкамі, па-расейску «малые коренные»). І ўрэшце непатрэбная чалавеку крыніца боляў і праблемаў — позьні зуб (як бачым, па-беларуску яго назва мудра не зьвязаная ні зь якой мудрасьцю). Зубная эмаль — шкліво, канальцы — ходзікі, карані — вяршкі, каронкі — вяночкі“.
Кутні зуб — гэта каторы? Падкаст Вячоркі
Your browser doesn’t support HTML5
А каторы палец завецца пярсьцяк? А вышнік — якая фігура ў шахах? Пра свойскія назвы пальцаў і зубоў, шахматаў і картаў.