Вольга Гронская чытае ўрывак свайго перакладу раману нямецкага пісьменьніка Даніэля Кельмана «Тыль», які днямі выйшаў у выдавецтве «Янушкевіч» у Менску.
Гэты раман сёлета ўвайшоў у шорт-ліст прэстыжнай Міжнароднай Букераўскай прэміі, ляўрэат якой меўся быць вызначаны сёньня, аднак з прычыны пандэміі каранавірусу цырымонія была адкладзеная на канец лета.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абвяшчэньне ляўрэата міжнароднай Букераўскай прэміі перанесьлі з прычыны пандэмііПра сам раман перакладчыца сказала Свабодзе:
«Гэта раман пра бязьлітасную Трыццацігадовую вайну, пра зруйнаваны сьвет ХVII стагодзьдзя, але разам з тым — і пра навуку, мысьленьне і мастацтва таго часу, пра людзей, якія тады жылі. У відэа гучыць пачатак разьдзелу „Вялікае мастацтва сьвятла і ценю“, дзе можна пабачыць, як па-штукарску Кельман абыходзіцца з рэальнымі гістарычнымі асобамі. Тыля Уленшпігеля ў гэтым урыўку няма, але ён вось-вось зьявіцца, ён прысутнічае заўжды і паўсюль і злучае ўсе гісторыі разам».
Гэта 15-я чытанка ў літаратурным онлайн-праекце Свабоды «Літаратары на карантыне».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я сядзела агаломшаная — хачу!» Размова зь беларускай перакладчыцай эўрапейскага бэстсэлеруНа працягу бліжэйшага часу чатыры разы на тыдзень — у аўторкі, чацьвяргі, суботы і нядзелі — будзем прэзэнтаваць вам відэа- або аўдыёчытаньні ў выкананьні вядомых беларускіх аўтараў — паэтаў, празаікаў, эсэістаў, перакладчыкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Свабода запрашае да ўдзелу ў праекце «Літаратура на карантыне»Заставайцеся дома і са Свабодай, слухайце і глядзіце разам з намі запісы літаратараў на карантыне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літаратары на карантыне: Сяргей Дубавец і «пачаткі нашага паўстаньня» (1)ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літаратары на карантыне: Сабіна Брыло і «нязьдзейсьненыя яйцаклеткі»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літаратары на карантыне: Аляксей Знаткевіч і «глябальная пратэзная памяць»