Брытанская кампанія SGN зьвярнулася да дзяржаўных рэгулятараў па дазвол пабудаваць у Шатляндыі першую ў сьвеце сыстэму, якая забясьпечыць ацяпленьне 300 дамоў і магчымасьці гатаваць там ежу на вадародзе.
Як паведамляе BBC, ветракі каля ўзьбярэжжа мора будуць забясьпечваць электрычнасьць, неабходную для электролізу, з дапамогай якога вадарод будуць здабываць з вады.
Новыя трубы пракладуць каля прыблізна 1000 дамоў, і іх уладальнікі змогуць самі выбраць — альбо карыстацца прыродным газам, альбо вадароднай альтэрнатывай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 8 пытаньняў пра Беларускую АЭС. Некаторыя застаюцца без адказаўПаводле кампаніі SGN, пандэмія COVID-19 не павінна спыніць праект, і будоўля мае пачацца ў першыя месяцы 2021 году, а першыя дамы могуць перайсьці цалкам на вадароднае ацяпленьне «цягам двух ці трох гадоў».
Таксама працягваецца праца, каб вызначыць, наколькі магчыма замяніць прыродны газ на вадарод з выкарыстаньнем цяперашніх трубаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Microsoft укладзе 1 мільярд даляраў у разьвіцьцё паслуг Cloud у Польшчы