У Фэйсбуку зьявілася ініцыятыва з заклікам назваць імем заснавальніка парталу Tut.by, грамадзкага дзеяча і мэцэната Юрыя Зісера адну з вуліц у Менску.
Пад хэштэгам #улицазиссера менчукі ўзгадваюць добрым словам памерлага Юрыя Зісера і просяць менскія ўлады ўшанаваць ягоную памяць, назваўшы адну зь менскіх вуліц ягоным імем.
Крыху пазьней на сайце petitions.by зьявілася і пэтыцыя з адпаведнай просьбай да менскіх уладаў.
А да пад'езда дома на Нямізе, дзе жыў Юрый Зісер, неабыякавыя менчукі ўвесь дзень нясуць кветкі. Пра гэта ў Фэйсбуку распавяла дачка Зісера Яўгенія.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр заснавальнік Tut.by Юры Зісер
Заснавальнік Tut.by, грамадзкі дзяяч і мэцэнат Юры Зісер памёр 17 траўня ў Менску пасьля працяглай хваробы. Юрыю Зісеру было 59 гадоў.
Акрамя стварэньня парталу TUT.BY, Юрый Зісер стаяў ля вытокаў шэрагу беларускіх і міжнародных інтэрнэт-праектаў. Быў актыўным удзельнікам стартап-руху, мэнтарам. Актыўна займаўся дабрачыннасьцю і мэцэнацтвам, але пра гэтую сваю дзейнасьць практычна не расказваў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яго цанілі нават ворагі. Памяці шчасьлівага чалавека Юрыя Зісера ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Без яго цяжка ўявіць сучасную Беларусь». Калегі пра Юрыя Зісера ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Макей пра Зісера: Ён мог бы яшчэ многае зрабіць ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алексіевіч: Зісер дапамагаў руху часу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праўда горкая і прыгожая. Вольга Дадзіёмава пра свайго студэнта Юрыя Зісера