Ужо сёньня: 120-годзьдзе Ўладзімера Жылкі

Уладзімер Жылка

Падзеі 27 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1634 — у вёсцы Палянава пачаліся перамовы між прадстаўнікамі Рэчы Паспалітай і Расеі аб заканчэньні вайны 1632-1634 гадоў.

1703 — заклалі Петрапаўлаўская крэпасьць. Гэтая падзея лічыцца днём нараджэньня Санкт-Пецярбургу.

1994 — Аляксандр Салжаніцын разам зь сям’ёй вярнуўся з ЗША ў Расею.

Аляксандр Салжаніцын

У гэты дзень нарадзіліся

1895 — Ігнат Дварчанін, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, скарыназнаўца.

1896 — Міхась Філіповіч, беларускі жывапісец, графік, этнограф, пэдагог.

1900 — Уладзімер Жылка, беларускі паэт.

1931 — Васіль Жураўлёў, беларускі літаратуразнаўца.

1932 — Анатоль Сабалеўскі, беларускі тэатразнаўца і пэдагог.

1937 — Міхась Біч, беларускі гісторык.

1943 — Валеры Панамароў, беларускі рэжысэр, сцэнарыст і прадусар тэатру і кіно.

У памяці

1564 — памёр Жан Кальвін, францускі рэфарматар каталіцкае царквы.

1840 — памёр Нікаля Паганіні, італьянскі скрыпач-віртуоз і кампазытар.

1871 — у Парыжы ва ўзросьце 34-х гадоў быў расстраляны вэрсальцамі Кастусь Далеўскі.Падчас паўстаньня Кастуся Каліноўскага ён быў камандзірам атраду на Ковеншчыне. Пасьля паразы паўстанцаў Далеўскі здолеў перабрацца ў Францыю, дзе пасябраваў зь Яраславам Дамброўскім і далучыўся да парыскіх камунараў.

1964 — памёр Джавахарлал Нэру, індыйскі палітык.