Падзеі 18 траўня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
Дата дня
18 траўня 1910 году ў Горадні пасьля цяжкай хваробы сэрца памерла Эліза Ажэшка, польска-беларуская пісьменьніца.
Таксама ў гэты дзень
1906 — у Пецярбургу заснавалі беларускую выдавецкую суполку «Загляне сонца і ў наша аконца» (існавала да 1914-га).
1924 — у Вільні пачала выходзіць газэта «Сын беларуса», якая публікавала выступы беларускіх дэпутатаў у польскім сойме.
1944 — пачалася дэпартацыя крымскіх татараў з Крыму ў Сярэднюю Азію.
1954 — уступіла ў сілу Эўрапейская канвэнцыя правоў чалавека.
У гэты дзень нарадзіліся
1872 — Бэртран Расэл, брытанскі філёзаф, матэматык і грамадзкі дзяяч.
1920 — Караль Юзэф Вайтыла, вядомы як Папа Рымскі Ян Павал II.
1940 — Ян Чыквін, беларускі паэт, які жыве ў Польшчы.
1938 — Міхаіл Казінец, беларускі дырыжор.
У памяці
1911 — памёр Густаў Малер, аўстрыйскі кампазытар.