Інфармацыя пра сьмерць заснавальніка парталу Tut.by, грамадзкага дзеяча і мэцэната Юрыя Зісера ў выніковай навіннай праграме тыдня «Галоўны эфір» прагучала на 61-й хвіліне — у 22.01.
Вядоўцы праграмы — кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант і Вікторыя Сянкевіч прамовілі два сказы пра ягоную сьмерць — на фоне партрэта Юрыя Зісера. Вядоўцы ўклаліся ў 15 сэкундаў эфірнага часу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Без яго цяжка ўявіць сучасную Беларусь». Калегі пра Юрыя Зісера ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алексіевіч: Зісер дапамагаў руху часу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праўда горкая і прыгожая. Вольга Дадзіёмава пра свайго студэнта Юрыя Зісера