17 траўня, у Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, над амбасадай Вялікай Брытаніі ў Менску залунаў вясёлкавы сьцяг — міжнародны сымбаль ЛГБТ-супольнасьці.
Раней 17 траўня амбасада Вялікай Брытаніі ўжо вывешвала вясёлкавы сьцяг. У 2018 годзе тагачасная амбасадарка Вялікай Брытаніі Фіёна Гіб казала з гэтай нагоды наступнае:
«Мы вывешваем вясёлкавы сьцяг, таму што сёньня адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй. Гэтым мы садзейнічаем прасоўваньню правоў ЛГБТ-супольнасьці і зьвяртаем увагу грамадзкасьці на ЛГБТ-людзей і дыскрымінацыю, зь якой яны сутыкаюцца», — тлумачыла Фіёна Гіб.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вясёлкавы сьцяг над брытанскай амбасадай у Менску. Фатафакт
З 30 жніўня 2019 году амбасаду Вялікай Брытаніі ў Беларусі ўзначальвае Жаклін Пэркінс.