У Гомлі 16 траўня міліцыя затрымала Дзьмітрыя Лукомскага, паплечніка Сяргея Ціханоўскага. Сёньня ён паведамляў Свабодзе, што на яго ўжо тыдзень палюе міліцыя.
Жыхар Гомля Дзьмітры Лукомскі 7 траўня браў удзел у акцыі падтрымкі арыштаванага блогера Сяргея Ціханоўскага. Пасьля акцыі 20 чалавек былі затрыманыя, некаторыя атрымалі «суткі».
Дзьмітрый пазьбегнуў затрыманьня, але заявіў, што ўжо тыдзень на яго палюе міліцыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тэрарызуюць усю сям'ю». Жыхар Гомля заяўляе, што на яго тыдзень палюе міліцыя за акцыю ў падтрымку Сяргея ЦіханоўскагаСвабодзе пра затрыманьне паведаміла Віялета Майшук — сяброўка Дзьмітрыя. «Ён патэлефанаваў мне, толькі пасьпеў сказаць, што „Мяне вяжуць!“ — і сувязь абарвалася. Цяпер яго тэлефон недасяжны», — зазначыла дзяўчына. Дзе цяпер знаходзіцца Дзьмітры — невядома.
Пасьля акцыі 7 траўня на плошчы Леніна ў Гомлі былі затрыманыя 20 чалавек. Большасьць зь іх адпусьцілі. 15 сутак арышту атрымаў Юры Ўласаў. Пазьней стала вядома, што на 15 сутак быў асуджаны таксама youtube-блогер Іван Рэмязоўскі (канал Real Belarus). Пасьля акцыі і затрыманьня яго адпусьцілі, а назаўтра зноў затрымалі. За гэтую акцыю атрымаў 15 сутак і жыхар Жлобінскага раёну Віталь Грыцкоў.
Дзмітры распавядаў Свабодзе, што тыдзень пасьля акцыі па адрасах, дзе жывуць ягоныя сваякі і дзе ён зарэгістраваны, хадзілі міліцыянты ў цывільным і настойліва шукалі яго. «Тэрарызавалі ўсю сям’ю, хадзілі да маёй дзяўчыны на працу», — казаў ён.
15 траўня ў Цэнтральны РАУС выклікалі ягоную сяброўку Віялету. Міліцыянты распытвалі, дзе Дзьмітры.
Малады чалавек казаў Свабодзе, што мае позву на панядзелак на 10.30 і зьбіраўся сам пайсьці ў міліцыю.