Эўрадэпутаты далі згоду на экстранную макрафінансавую дапамогу 10 краінам-суседзям ЭЗ, у прыватнасьці, Украіне, Грузіі, Малдове. Гэтыя крэдыты павінны падтрымаць плацёжны балянс падчас пандэміі.
Эўрапарлямэнт падтрымаў прапанову Эўракамісіі прадаставіць у рамках палітыкі суседзтва і пашырэньня экстранную макрафінансавую дапамогу 10 краінам для пераадоленьня эканамічных наступстваў пандэміі COVID-19. Агульны аб’ём крэдытнага пакета складзе 3 млрд эўра. Цяпер праграму дапамогі павінна зацьвердзіць Рада ЭЗ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь папрасіла 1 млрд даляраў у Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьцяСамы вялікі крэдыт прадугледжаны для Ўкраіны — 1,2 млрд эўра. На другім месцы Туніс — 600 млн эўра. Грузія атрымае 150 млн эўра, Малдова — 100 млн эўра.
Аб макрафінансавай дапамогі з прычыны распаўсюджваньня каранавіруса прасіла Брусэль і Беларусь, але рашэньня аб гэтым пакуль няма. Выдзяленьне 60 млн эўра на барацьбу з каранавірусам ЭЗ зьвязваў з выкананьнем афіцыйнам Менскам рэкамэндацыяў Сусьветнай арганізацыі здароўя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шэф эўрапейскай дыпляматыі пацьвердзіў, што Беларусь мае атрымаць 60 млн эўраў на змаганьне з наступствамі каранавірусу