Сусьветная арганізацыя здароўя (САЗ) і ААН заявілі, што пандэмія каранавірусу наносіць шкоду псыхічнаму здароўю, і заклікалі кіраўнікоў краінаў зьвярнуць сур’ёзную ўвагу на псыхалягічную дапамогу.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Як паведамляе брытанская The Guardian, САЗ засьцерагла ад спробаў прадказаць, колькі часу вірус будзе яшчэ цыркуляваць, і заклікала да “вялікіх намаганьняў” у справе барацьбы зь ім.
«Гэты вірус можа ніколі не сысьці», — цытуе The Guardian словы кіраўніка праграмы па надзвычайных сытуацыях САЗ Майкла Раяна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каранавірус: У пошуках чароўнай таблеткіТым часам кіраўнік Эўрапейскага агенцтва лекавых сродкаў Марка Кавалеры выказаў скептычнае стаўленьне адносна заяваў пра тое, што вакцына ад каранавірусу можа быць створаная ўжо да верасьня. У агенцтве лічаць, што для гэтага спатрэбіцца каля году.
Для поўнага ж кантролю над вірусам, паводле САЗ, можа спатрэбіцца пяць гадоў, паведамляе ВВС. Пры гэтым, лічаць экспэрты, будуць знойдзеныя мэтады лячэньня, але вірус ня зьнікне — гэтаксама як было зь ВІЧ.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадстаўнік САЗ нагадаў пра «належнае інфармаваньне» пра COVID-19 у Беларусі