Ёсьць краіны, дзе геям і лесьбіянкам пагражае турма... Або і нешта горшае. Адной карцінкай

У сьвеце існуе 68 краінаў, дзе аднаполы сэкс па ўзаемнай згодзе між дарослымі лічыцца крымінальным злачынствам. У іншых краінах, гэткіх як Расея або Казахстан, абмежаваная свабода слова і свабода асацыяцый, зьвязаныя з сэксуальнай арыентацыяй.