Героі Лявона Вольскага ўражаныя пачаткам выбарчай кампаніі.
Грышка:
Перажыць нам вірус бы!
Але ўжо на носе выбары.
Саўка:
Кандзідаты тут і там
Начынаюць шум і гам.
Разам:
Аты-баты,
Кандыдаты,
Выбары, выбары.
Зноў яны, халера бяры!
Саўка:
Бабарыка — прэцендзент.
Грышка:
Недзе побач зь ім Цапкала йдзе.
Саўка:
Лузеры і лідзеры -
Грышка:
Дружна ўсе ідуць на выбары.
Грышка:
Рак і лебедзь, і шчупак,
Перадвыбарчы гармідар, і бардак.
Саўка:
Будзе то жа, што ўсягда.
Я вас паздраўляю, гаспада!
Разам:
Аты-баты,
Кандыдаты,
Выбары, выбары.
Зноў яны, халера бяры!