Паводле папярэдніх зьвестак, валавы ўнутраны прадукт Беларусі за студзень-красавік 2020 году зьнізіўся на 1,3% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам летась, паведамляе Міністэрства эканомікі.
Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) — макраэканамічны паказьнік, які характарызуе выніковы кошт усіх аказаных паслуг і вырабленай прадукцыі ў краіне за год. Узровень ВУП — вызначальная эканамічная велічыня для кожнай краіны.
Згодна з абноўленым прагнозам Сусьветнага банка, беларускі ВУП можа скараціцца ў 2020 годзе на 4%, паколькі «глябальны эканамічны спад, выкліканы каранавірусам, зьнізіць попыт на беларускі экспарт сыравінных тавараў і тавараў, якія пастаўляюцца ў краіны ЭС, Расеі і на іншыя рынкі».
Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця прагназаваў ў 2020-м падзеньне ВУП Беларусі на 5%.