У сьвеце шырацца пратэсты супраць каранавірусных карантынаў ФОТАГАЛЕРЭЯ

12 траўня ў Кіеве адбылася акцыя ўкраінскіх мастакоў і працаўнікоў забаўляльнай індустрыі. Яны запатрабавалі ад ураду фінансавай падтрымкі і зьмякчэння захадаў у барацьбе з пашырэньнем каранавірусу.

Расейскі спэцназ супрацьстаіць натоўпу, які пратэстуе супраць загадаў аб самаізаляцыі, ва Ўладзікаўказе, Паўночная Асэтыя, 20 красавіка.

Жыхары пакістанскай сталіцы Ісламабаду ў масках і з захаваньнем фізычнай дыстанцыі, трымаюць плякаты падчас пратэсту супраць карантыннага цэнтру, адкрытага ў іх раёне 19 красавіка.

Паліцыянты ў сталіцы Грузіі Тбілісі затрымліваюць прыхільнікаў апазыцыйнай партыі "Сасновая шышка" (Гірчы), якія пратэстуюць супраць пашырэньня рэжыму надзвычайнага становішча ў краіне, ​23 красавіка.

Пратэстоўцы ў Тэль-Авіве ўдзельнічаюць у дэманстрацыі "Чорны сьцяг", якая пратэстуе супраць прэм'ер-міністра Ізраілю Бэньяміна Нэтаньгху і захадаў дзеля стрыманьняі ўспышкі каранавірусу.

У Кіеве адбыўся пратэст супраць забароны працы летніх тэрасаў у рэстаранах ва Ўкраіне.

Украінская ўдзельніца акцыі пратэсту ў Кіеве ў масцы зь лёзунгам "Захаваць ФОП" (ФОП - фізична особа-підприємець) у падтрымку малога бізнэсу.

Выгляд з вышыні птушынага палёту паказвае столікі перад мэрыяй у нямецкім Дортмундзе падчас акцыі пратэсту ўладальнікаў рэстаранаў.

Пажылога мужчыну ў масцыарыштавала аўстрыйская паліцыя ў Вене падчас дэманстрацыі супраць антыкаранавірусных захадаў, прынятых урадам.

Жыхары Бялграду выказваюць незадаволенасьць, стоячы на даху будынка падчас пратэсту 1 траўня супраць абвешчанага сэрбскім урадам локдаўну.

Сям’я ў Карачы трымае транспаранты з патрабаваньнем эвакуацыі з Кітаю пакістанскіх студэнтаў, якія ня здолелі вярнуцца пасьля ўспышкі каранавірусу.

Італьянскія крамнікі зьбіраюцца на пратэстны флэшмоб на мосьце Рыялта 4 траўня ў Вэнэцыі.

Музыканты аркестру Opera Australia выступаюць перад офісам Opera Australia, каб заклікаць кампанію перагледзець сваё рашэньне палаць музыкаў у неаплочваны адпачынак пасьля ўспышкі каранавірусу ў Сыднэі.

Пратэстоўцы ў Празе 29 красавіка ўзьнялі плакаты, на якіх напісана: "Ці ёсць у вас плян? Ці магу я яго бачыць?" і "Калі вы пачнеце разумнае тэставаньне?"

Аўтобусы і аўтамабілі, прыпаркаваныя ўладальнікамі ўкраінскага малога бізнэсу падчас акцыі пратэсту ў Кіеве 13 траўня з патрабаваньнем патрабавалі дазволу вярнуцца да працы за мяжою.