Раніцай 12 траўня ў шэрагу раёнаў Беларусі нечакана выпаў сьнег — яшчэ за дзень да таго было цяплей за +20°С. Сьнег у траўні здараецца ў Беларусі далёка ня першы раз за апошнія гады, але працягвае зьдзіўляць жыхароў краіны.
Найчасьцей пра сьнег пішуць 12 траўня з Горадні.
Але фота са сьнегам публікуюць і з Астраўца, Браслава, Валожына, Ліды, Любані, Маладэчна, Нарачы.
Таксама сьнег у гэты дзень бачылі ў суседніх зь Беларусьсю гарадах, як то Вільні, Калінінградзе ці Пскове.
Надвор’е на момант публікацыі вельмі рознае на розных канцах Беларусі: калі ў Лідзе днём 12 траўня +4..+6°С і дождж, то ў Хойніках яшчэ +20..+22°С, воблачна і моцны вецер. На бліжэйшыя дні сыноптыкі не прагназуюць замаразкаў зь мінусавымі тэмпэратурамі, але ў бліжэйшыя дні абяцаюць каля +10°С і воблачнае надвор’е.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Над Арктыкай закрылася гіганцкая азонавая дзірка