Фармаваньні Халіфы Хафтара працягваюць спробы захопу лібійскай сталіцы.
Падчас бамбаваньня войскі генэрала Хафтара, які базуюцца ва ўсходняй частцы Лібіі, вялі начныя баі за новыя тэрыторыі ў паўднёвых прыгарадах гораду. Яны спрабавалі вярнуць сабе нядаўна страчаныя пазыцыі вакол сталіцы.
Пакуты жыхароў Трыпалі ўзмацніліся, калі галоўны пастаўшчык вады на паўночным захадзе Лібіі заявіў, што ўзброеныя людзі на поўдні штурмавалі адзін зь яго аб’ектаў, што прывяло да скарачэньня падачы вады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Даклад ААН: Беларусы ваююць у складзе расейскай групоўкі Вагнэра ў ЛібііЛібійская нацыянальная армія (ЛНА), якую ўзначальвае Хафтар, ужо 13 месяцаў спрабуе захапіць Трыпалі, але турэцкая ваенная дапамога, якая аказваецца міжнародна прызнанаму ўраду нацыянальнай згоды (УНЗ), дапамагла апошняму часткова аднавіць пазыцыі.
ЛНА, якую падтрымліваюць ААЭ, Эгіпэт і Расея, на мінулым тыдні абвясьціла аб новай паветранай кампаніі, але з таго часу яна наносіла пераважна артылерыйскія ўдары.
У красавіку сілы, якія падтрымліваюць УНС, адбілі ў ЛНА некалькі гарадоў на паўночным захадзе краіны, аднавіўшы кантроль на тэрыторыі паміж Трыпалі і мяжой з Тунісам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Даклад ААН: «ПВК Вагнэра» разьмясьціла ў Лібіі да 1200 байцоўЯны таксама пачалі дзьве спробы захапіць стратэгічную авіябазу ЛНА Аль-Ватыя, але гэтыя напады былі адбітыя. Акрамя таго, яны прасунуліся да Тархуну — галоўнага апірышча ЛНА на паўночным захадзе краіны.
Вайсковыя крыніцы ў ЛНА паведамілі ў суботу, што баявыя сутыкненьні былі самымі жорсткімі за апошні час. На кароткі пэрыяд сілы з усходу занялі некаторыя пазыцыі ў раёне Трыпалі Абу-Салім.
Жыхары Трыпалі называюць нядзельнае бамбаваньне самым разбуральным пасьля некалькіх тыдняў сутыкненьняў.
УНС цяпер спрабуе пакласьці канец кампаніі Хафтара з мэтай захопу сталіцы і адціснуць яго войскі, каб горад стаў недасяжны для артылерыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Лібіі абвінавацілі расейскіх наймітаў у выкарыстаньні хімічнай зброі
Місія ААН у Лібіі асудзіла «невыбіральныя атакі», якія яна, у асноўным, прыпісала сілам, якія выступаюць на баку ЛНА.
Турэччына заявіла ў нядзелю, што будзе разглядаць сілы Хафтара як «дапушчальныя цэлі», калі атакі на яе інтарэсы будуць працягвацца.