Удзельнікі працэдуры па вылучэньні адзінага кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі ад дэмакратычных сіл заявілі, што ўдзел у выбарчай кампаніі немагчымым.
«Аб’яўленьне і правядзеньне выбараў ва ўмовах разгару эпідэміі каранавіруса недапушчальна і злачынна. Відавочна, што прыняцьце гэтага рашэньня прадыктавана жаданьнем выкарыстаць пандэмію як дадатковы інструмэнт далейшай узурпацыі ўлады і пазбаўленьня беларусаў права выбіраць. Ужо сёньня зразумела, што бясьпечны для здароўя выбаршчыкаў збор подпісаў за вылучэньне кандыдатаў немагчымы», — гаворыцца ў заяве ўдзельнікаў праймэрыз.
Яе падпісалі старшыня партыі БСДП Ігар Барысаў, старшыня Руху “За Свабоду“ Юрый Губарэвіч, сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі - Віталь Рымашэўскі, в. а. старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў і незалежная кандыдатка, сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі - Вольга Кавалькова.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Будзе няпроста». Як апанэнты Лукашэнкі рыхтуюцца да выбараўЯны падзякавалі ўсім грамадзянам Беларусі, якія прынялі актыўны ўдзел у працэдурах праймэрыз.
«Прызнаем, што ў абставінах, якія склаліся, немагчыма рэалізаваць усе закладзеныя ў праймэрыз працэдуры і вызначыць адзінага кандыдата».
Апазыйцыныя палітыкі абвясьцілі старт кампаніі «За Беларусь без дыктатуры!» Яны плянуюць выкарыстаць легальныя інструмэнты выбарчай кампаніі ў пэрыяд збору подпісаў для мабілізацыі, аб’яднаньня і падтрымкі грамадзян Беларусі, якія прагнуць перамен.
«Мэта кампаніі — адстаўка Аляксандра Лукашэнкі, сумленныя выбары і сыстэмныя рэформы для новай Беларусі». — зазначаюць аўтары звароту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Месца лідэра апазыцыі ў Беларусі — свабоднае». Што яшчэ паказалі праймэрыз