Падзеі 10 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
10 траўня 1883 году нарадзіўся Янка Маўр, беларускі пісьменьнік, аўтар апавяданьняў, аповесьцяў і раманаў для дзяцей і моладзі. Сярод твораў Янкі Маўра называюць «У краіне райскай птушкі», «Сына вады» і «Палескіх рабінзонаў».
Таксама ў гэты дзень
1933 — у Бэрліне студэнты нацыянал-сацыялісты пачалі паліць кнігі. Гэта паклала пачатак паленьню кніг, непажаданых з гледзішча нацысцкага рэжыму.
1940 — Уінстан Чэрчыль стаў прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі.
У гэты дзень нарадзіліся
1797 — Дамінік Стэфановіч, музыка, настаўнік Станіслава Манюшкі.
1931 — Сьцяпан Гаўрусёў, беларускі паэт.
1942 — Сяргей Панізьнік, беларускі паэт, перакладчык і публіцыст.
У памяці
1829 — памёр Томас Юнг, ангельскі фізык, лекар, астраном і ўсходазнавец, адзін са стваральнікаў хвалёвай тэорыі сьвятла.
1984 — памёр Антон Васілеўскі, беларускі пісьменьнік, выдавец сатырычнага часопіса «Авадзень».
1940 — году пры спробе захопу гестапаўцамі ў Варшаве загінуў генэрал Станіслаў Булак-Балаховіч, беларускі вайсковы дзяяч і палітык. У свой час ён камандаваў асобным аддзелам войскаў БНР у Балтыі. Захапіўшы з сваімі аддзеламі Мазыр, Булак-Балаховіч абвясьціў там незалежнасьць БНР.