У Тэлеграме зьявілася відэа, як падчас параду да 75-х угодкаў заканчэньня Другой сусьветнай вайны 9 траўня ў Менску адзін з салдат, якія ўдзельнічалі ў парадзе, страчвае прытомнасьць.
Відэа здарэньня апублікаваў Тэлеграм-канал Nexta Lite.
На кароткім роліку відаць, як маладога салдата трымаюць некалькі вайскоўцаў. Хлопец сам не стаіць на нагах, хістаецца, на зямлі ляжыць ягоны аўтамат. На фоне гучыць каманда «Парад, сьмірна!».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Парад і гуляньні ў Менску падчас пандэміі, пратэст у Бабруйску. Што адбывалася 9 траўня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску правялі парад да Дня Перамогі, нягледзячы на каранавірус. Відэатрансьляцыя Свабоды