Запрашэньне наведаць парад Перамогі ў цэнтры Менску прынялі 18 замежных амбасадараў, якія працуюць у Беларусі, распавялі Tut.by у МЗС.
У пачатку тыдня МЗС Беларусі разаслаў у амбасады і консульствы, якія працуюць у Беларусі, запрашэньні прыняць удзел у парадзе 9 траўня.
Запрашэньне прынялі амбасадары Азэрбайджану, Армэніі, Вугоршчыны, Вэнэсуэлы, Віетнаму, Ірану, КНДР, Казахстану, Кітаю, Кіргізстану, Малдовы, Палестыны, Расеі, Славакіі, Турэччыны, Таджыкістану, ААЭ, Сэрбіі.
Таксама на парад плянавалі прыйсьці часовы павераны ў справах Судану, часовы павераны ў справах Лібіі, часовы павераны ў справах Пакістану, сталы прадстаўнік Расеі пры СНД.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пра парад падчас пандэміі: «Не бярыцеся асуджаць нас»Раней стала вядома, што кіраўнік прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Менску Дырк Шубель ня пойдзе на парад, паколькі Брусэль і дыпляматы, якія працуюць у прадстаўніцтве, атрымалі інструкцыі штаб-кватэры Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў устрымлівацца ад удзелу ў масавых мерапрыемствах ва ўмовах пандэміі каранавірусу. Гэтыя інструкцыі адпавядаюць таксама рэкамэндацыям экспэртаў Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя.
Фактычна большасьць амбасадараў краінаў Эўразьвязу, акрамя амбасадараў Вугоршчыны і Славакіі, не прынялі запрашэньне прыйсьці на парад. Прадстаўнікі амбасады ЗША ў Менску таксама адмовіліся ад удзелу ва ўрачыстасьцях.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Парад і гуляньні ў Менску падчас пандэміі, пратэст у Бабруйску. Што адбывалася 9 траўня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску правялі парад да Дня Перамогі, нягледзячы на каранавірус. Відэатрансьляцыя Свабоды