Аглядальнік BBC па пытаньнях культуры Аляксандар Кан да 75-годзьдзя перамогі над нацызмам пералічыў 20 найлепшых, на ягоны погляд, ваенных кінастужак.
У сьпіс, акрамя такія фільмаў як «Касаблянка» Майкла Кэртыса (1942). «Іванава дзяцінства» Андрэя Таркоўскага (1962), «Сьпіс Шындлера» Стывэна Сьпілбэрга (1993), «Бункер» Алівера Хіршбігеля (2004), увайшлі фільмы па творах Васіля Быкава і Алеся Адамовіча.
Пішучы пра фільм Ларысы Шапіцькі «Ўзыходжаньне» (1976) па аповесьці Васіля Быкава «Сотнікаў», аглядальнік назваў яго «прыпавесьцю пра Хрыста і Юду», «адной з найлепшых і самых пранізьлівых савецкіх стужак пра вайну».
Фільм Элема Клімава «Ідзі і глядзі» (1985) па прозе Алеся Адамовіча, адзначае аглядальнік, «часта апынаецца на самых першых месцах, апярэджваючы і ўсе заходнеэўрапейскія і амэрыканскія шэдэўры, і савецкія».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За што Беларусь мусіць быць удзячная Адамовічу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ня быў — быў