Сёлета прэзыдэнцкія выбары адбудуцца 9 жніўня. Свабода прыгадвае, якімі асаблівасьцямі вызначаліся папярэднія пяць выбарчых кампаній.
1994. Першыя прэзыдэнцкія выбары ў незалежнай Беларусі
Кандыдаты
- Аляксандар Дубко
- Вячаслаў Кебіч
- Аляксандар Лукашэнка
- Васіль Новікаў
- Зянон Пазьняк
- Станіслаў Шушкевіч
Асаблівасьці кампаніі
Лукашэнка заявіў пра замах на яго жыцьцё.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто страляў у Лукашэнку. Гісторыя першага і апошняга «замаху»Другі тур
Апошнія прэзыдэнцкія выбары, якія прайшлі ў два туры. У другі тур выйшлі Лукашэнка (44.82%) і Кебіч (17.22%). У другім туры, які прайшоў 10 ліпеня, перамог Лукашэнка, набраўшы 80.6% ад прыйшоўшых на выбары (яўка — 70.6%)
2001. Першыя выбары пасьля канстытуцыйнага рэфэрэндуму
Адлік тэрмінаў прэзыдэнцкіх кадэнцыяў быў зьменены ў выніку канстытуцыйнага рэфэрэндуму 1996 году, ініцыяванага Лукашэнкам. Паўнамоцтвы першага прэзыдэнта працягнулі на 2 гады. Паводле папярэдняй рэдакцыі Канстытуцыі выбары мусілі адбыцца ў 1999 годзе.
Кандыдаты
- Сяргей Гайдукевіч
- Уладзімер Ганчарык
- Аляксандар Лукашэнка
Асаблівасьці
У выбарах спрабавала ўдзельнічаць Натальля Машэрава, дачка колішняга кіраўніка БССР Пятра Машэрава, але выйшла з кампаніі.
Зарэгістраваны кандыдатам Сямён Домаш зьняў кандыдатуру на карысьць Уладзімера Ганчарыка.
Ганчарык абвінаваціў Лукашэнку ў датычнасьці да выкраданьня палітычных апанэнтаў.
Не зарэгістравалі кандыдатам лідэра КХП-БНФ Зянона Пазьняка, які на той момант ужо 6 год жыў на эміграцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ганчарык: «Масква абяцала мне падтрымку, але потым Пуцін правёў нараду і вырашыў падтрымаць Лукашэнку»Вынікі
Выбары адбыліся 9 верасьня 2001 году. Яўка склала 83.86%, Лукашэнка атрымаў 75.65%, Ганчарык — 15.65%, Гайдукевіч — 2.48%.
Пратэсты пасьля выбараў
Увечары і ўначы пасьля завяршэньня галасаваньня ў Менску на Кастрычніцкай плошчы адбыліся акцыі пратэсту. Маніфэстанты на кароткі час занялі палац прафсаюзаў.
Міжнароднае назіраньне
Назіральнікі АБСЭ прыйшлі да высновы, што прэзыдэнцкія выбары 2001 года не адпавядалі абавязальніцтвам АБСЭ па правядзеньні дэмакратычных выбараў.
2006. Выбары пасьля чарговай зьмены Канстытуцыі
Кандыдаты
- Сяргей Гайдукевіч
- Аляксандар Казулін
- Аляксандар Лукашэнка
- Аляксандар Мілінкевіч
Асаблівасьці
Выбары прызначылі на чатыры месяцы раней да сканчэньня чарговай кадэнцыі дзейнага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.
Лукашэнка ўдзельнічаў у гэтых, трэціх для яго, прэзыдэнцкіх выбарах на падставе вынікаў рэфэрэндуму 2004 году, якія дазволілі яму балятавацца ў прэзыдэнты неабмежаваную колькасьць разоў.
Кандыдата ад аб'яднанай апазыцыі Мілінкевіча абралі на кангрэсе дэмакратычных сілаў.
Іншага апазыцыйнага кандыдата Казуліна зьбілі спэцназаўцы пры спробе патрапіць на Ўсебеларускі сход, арганізаваны Лукашэнкам.
Вынікі
Выбары прайшлі 19 сакавіка 2006 году, яўка склала 92.6%, Лукашэнка атрымаў 82.6%, Мілінкевіч — 6.2%, Гайдукевіч — 3.5%, Казулін — 2.3%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 11 фактаў пра Плошчу-2006, якія вы маглі ня ведацьПратэсты пасьля выбараў
Пасьля выбараў у Менску пачалася акцыя пратэсту, паўстала намётавае мястэчка пратэсту (Плошча). У акцыях пратэсту ўдзельнічалі некалькі дзясяткаў тысячаў чалавек. Празь некалькі дзён міліцыя разагнала пратэстоўцаў сілай.
25 сакавіка акцыю пратэсту зладзіў былы кандыдат у прэзыдэнты Казулін. Акцыя спыніў ўзброены спэцназ. Казуліна асудзілі на крымінальны тэрмін, вызвалілі толькі ў 2008 годзе.
Міжнароднае назіраньне
Назіральнікі АБСЭ канстатавалі, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі не адпавядалі дэмакратычным прынцыпам.
2010. 10 кандыдатаў і крывавы разгон
Кандыдаты
- Дзьмітры Вус
- Рыгор Кастусёў
- Аляксандар Лукашэнка
- Аляксей МІхалевіч
- Уладзімер Някляеў
- Яраслаў Раманчук
- Віталь Рымашэўскі
- Андрэй Саньнікаў
- Мікола Статкевіч
- Віктар Цярэшчанка
Асаблівасьці
Зарэгістравалі амаль усіх кандыдатаў, якія вылучыліся.
Кампанія праходзіла на фоне інфармацыйнай (фільм «Хросны бацька» на расейскім НТВ) і эканамічнай «вайны» з Расеяй.
Адносна лібэральныя ўмовы правядзеньня кампаніі. Менск наведалі з афіцыйнымі візытамі прэзыдэнтка Літвы Даля Грыбаўскайтэ, міністры замежных справаў Польшчы і Нямеччыны Радэк Сікорскі і Гуіда Вэстэрвэле.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сікорскі: Расея ў 2010-м была гатовая прызнаць паразу Лукашэнкі на выбарахЗначная частка выбаршчыкаў прагаласавала датэрмінова.
Вынікі
Выбары прайшлі 19 сьнежня 2010 году. Яўка склала 90.65%. Лукашэнка атрымаў 79.65%, Саньнікаў — 2.43%, Раманчук — 1.98%, Кастусёў — 1.97%, Някляеў — 1.78%, Цярэшчанка — 1.19%, Рымашэўскі — 1.09%, Статкевіч — 1.05%, Міхалевіч — 1.02%, Вус — 0.39%.
Пратэсты пасьля выбараў
Увечары пасьля выбараў адбылася масавая акцыя пратэсту ў Менску (Плошча-2), у якой удзельнічалі дзясяткі тысяч чалавек. Акцыю брутальна разагналі байцы спэцназу. Некалькі сотняў удзельнікаў, у тым ліку і большасьць альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзыдэнты, былі арыштаваныя. Дзясяткі людзей асудзілі да пазбаўленьня волі паводле крымінальнай справы аб масавых беспарадках, у тым ліку экс-кандыдатаў Саньнікава і Статкевіча. Заходнія краіны ўвялі візавыя і фінансавыя санкцыі адносна Беларусі за парушэньні правоў чалавека.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Плошча-2010: як гэта было. Фота і відэаМіжнароднае назіраньне
Назіральнікі АБСЭ канстатавалі, што прэзыдэнцкія выбары не адпавядалі дэмакратычным прынцыпам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эвалюцыя Плошчы. 2001, 2006, 2010. Поўнае відэа і тэкст2015. Без інтрыгі і масавых пратэстаў
Кандыдаты
- Сяргей Гайдукевіч
- Тацьцяна Караткевіч
- Аляксандар Лукашэнка
- Мікалай Улаховіч
Асаблівасьці кампаніі
Не зарэгістравалі ініцыятыўную групу Міколы Статкевіча, які знаходзіўся ў зьняволеньні.
Не зарэгістравалі кандыдатамі лідэра АГП Анатоля Лябедзьку і лідэра партыі «Справядлівы сьвет» Сяргея Калякіна, яны не сабралі неабходныя 100 тысячаў побпісаў у сваю падтрымку.
Значная частка выбаршчыкаў прагаласавала датэрмінова.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: А калі б... Нязьдзейсьнены сцэнарВынікі
Выбары прайшлі 11 кастрычніка 2015 году. Яўка склала 87.2%, Лукашэнка атрымаў 83.49 %, Караткевіч — 4.42%, Гайдукевіч — 3.32%, Улаховіч — 1.67%.
Пратэсты пасьля выбараў
Пасьля выбараў у Менску прайшла акцыя пратэсту, у якой узялі ўдзел некалькі сотняў чалавек.
Міжнароднае назіраньне
Назіральнікі АБСЭ канстатавалі, што прэзыдэнцкія выбары не адпавядалі дэмакратычным прынцыпам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто яшчэ хоча быць прэзыдэнтам Беларусі. Сьпіс ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі прызначылі дату выбараў. Ці зможаце вы стаць прэзыдэнтам? Прайдзіце тэстПрэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць
- Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
- 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
- Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
- ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
- Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
- 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
- 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
- 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
- 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
- Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.