Прэзыдэнт Таджыкістану заклікаў не панікаваць у сувязі з каранавірусам

Эмамалі Рахмон, красавік 2019

Прэзыдэнт Таджыкістану Эмамалі Рахмон у звароце да народу краіны з нагоды 75-й гадавіны перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне павіншаваў вэтэранаў са сьвятам і заклікаў таджыкаў не ўпадаць у паніку ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу, а працаваць і вырабляць прадукты харчаваньня.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Закранаючы сытуацыю з каранавірусам, прэзыдэнт сказаў, што «краіна сёньня знаходзіцца ў цяжкім становішчы». І адзначыў:

«Нам удавалася трымаць сытуацыю пад кантролем на працягу чатырох месяцаў, але ў канцы красавіка былі зафіксаваныя першыя выпадкі заражэньня нашых грамадзян [каранавірусам], і на сёньняшні дзень сотні жыхароў нашай краіны ім заражаны».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экспэрты САЗ не прыедуць у Туркмэністан: улады адмянілі запрашэньне

Паводле зьвестак Міністэрства аховы здароўя на раніцу 8 траўня, лічба інфікаваных каранавірусам у Таджыкістане ўзрасла да 461. Агульная колькасьць ахвяраў каранавіруса ў краіне — 12 чалавек.

Улады Таджыкістану доўгі час адмаўлялі наяўнасьць у краіне хворых на каранавірус. Аднак 30 красавіка, напярэдадні візыту ў краіну місіі экспэртаў Сусьветнай арганізацыі здароўя, Міністэрства аховы здароўя краіны абвясьціла пра першыя 15 выпадкаў заражэньня каранавірусам.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ