8 траўня Цэнтарвыбаркам правядзе паседжэньне, на якім разгледзіць каляндарны плян прэзыдэнцкіх выбараў. Пра гэта паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.
Палата прадстаўнікоў прызначыла прэзыдэнцкія выбары на 9 жніўня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выбары прэзыдэнта Беларусі прызначылі на 9 жніўня, сьпісы ініцыятыўных груп трэба падаць да 15 траўня
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка падкрэсьліў, што з улікам значнасьці прэзыдэнцкіх выбараў для краіны дэпутатам трэба будзе правесьці арганізацыйна-палітычную працу.
На пасяджэньні ЦВК будзе разглядацца каляндарны плян выбараў, пастанова аб акрэдытацыі нацыянальных назіральнікаў, каштарыс і бюджэт выбараў.
Лідзія Ярмошына зьвярнула ўвагу, што праз эпідэміялягічную сытуацыю: у сувязі з каранавірусам ЦВК упершыню будзе праводзіць пасяджэньне без прэсы і назіральнікаў.