19255 хворых на COVID-19, 112 памерлых. Пазбавілі акрэдытацыі пасьля сюжэту пра каранавірус. Вынікі 6 траўня

Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 6 траўня

  • Паводле міністэрства здароўя на сёньняшні дзень у Беларусі было 19 255 чалавек захварэўшых на каранавірус, 112 зь іх памерлі
  • Мінстэрства замежных спраў Беларусі пазбавіла акрэдытацыі здымачную групу Першага фэдэральнага тэлеканалу Расеі пасьля сюжэту пра складаную эпідэміялягічную сытуацыю ў Беларусі.
  • У Беларусі інфікаваных каранавірусам абавязалі паведамляць пра кантакты і месца знаходжаньня
  • Трыбуна з кандыцыянэрам для Лукашэнкі. Як Менск рыхтуецца да параду
  • «Хопіць уводзіць людзей у зман». Дачка алімпійскага чэмпіёна напісала адкрыты ліст Лукашэнку
  • Мінабароны пацьвердзіла каранавірус у некалькіх афіцэраў
  • Клюеў, Памідораў, Хаменка, «Петля пристрастия» і іншыя зладзяць 10 траўня музычны маратон у падтрымку мэдыкаў
  • У Беларусі падчас пандэміі зафіксавалі рост продажу алькаголю
  • «У нас розныя падыходы». У Крамлі ацанілі намаганьні Беларусі ў барацьбе з COVID-19
  • Трамп: трэба перазапусьціць эканоміку, нават калі ахвяраў каранавірусу стане больш
  • Мэркель: Бундэсьліга можа аднавіць гульні, але без гледачоў на стадыёнах
  • Зяленскі не паедзе ў Менск на парад 9 траўня
  • Літоўцы, латышы і эстонцы з наступнага тыдня змогуць свабодна падарожнічаць паміж сваімі краінамі