Кітай мог бы прадухіліць гібель соцень тысяч людзей па ўсім сьвеце, калі б больш празрыста інфармаваў пра пандэмію каранавірусу, заявіў 6 траўня дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
«Кітай мог бы пазбавіць сьвет ад глябальнай эканамічнай немачы. У іх быў выбар, але замест гэтага Кітай схаваў выбух [інфэкцыі] ва Ўхані», — цытуе дзяржсакратара ЗША агенцтва Reuters. — Кітай па-ранейшаму адмаўляецца дзяліцца інфармацыяй, неабходнай для бясьпекі людзей».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пампэо кажа пра «агромністыя доказы» таго, што новы каранавірус зьявіўся ў лябараторыі ў КітаіПампэо заявіў у інтэрвію тэлеканалу ABC News 3 траўня пра існаваньне «агромністых доказаў» таго, што новы каранавірус SARS-CoV-2 паходзіць зь лябараторыі ў кітайскім Ухані.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ