Канцэрт «75 мірных гадоў», прымеркаваны да Дня перамогі, адменены. Гэта Свабодзе пацьвердзілі ў адміністрацыі сталічнага Палацу рэспублікі.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Выступ прэзыдэнцкага аркестру пад кіраўніцтвам Віталя Кульбакова быў заплянаваны на 8 траўня ў вялікай залі. Пры гэтым адміністратарка Палацу рэспублікі ўдакладніла, што квіткі на імпрэзу не прадаваліся, на яе маглі патрапіць толькі ўладальнікі запрашальнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ня толькі парад, але і фаервэрк будзе ў Менску на Дзень ПерамогіАднак пляны парушыла эпідэміялягічная сытуацыя, падвяргаць гледачоў рызыцы палічылі нямэтазгодным.
Наступным у канцэртнай афішы Палацу рэспублікі значыцца расейскі выканаўца Аляксандар Разэнбаўм. У касе сказалі, што квіткоў дастаткова (ад 45 да 150 рублёў), указаньняў пра перанос ці адмену пакуль не было.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Заганяць ня будзем. Але людзей будзе шмат», — Лукашэнка пра парад 9 траўняРаней Аляксандр Лукашэнка ў адказ на абвінавачваньні ў непатрэбнасьці масавых збораў у разгар пандэміі каранавірусу заяўляў, што ніводнае мерапрыемства да Дня перамогі адмененае ня будзе. Гэта тычыца ў тым ліку вайсковага параду 9 траўня ў Менску.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ