Сэнат Польшчы адхіліў закон аб завочным галасаваньні на прэзыдэнцкіх выбарах, якія маюць адбыцца ў гэтую нядзелю, паведамляе Польскае радыё.
За адхіленьне прагаласавалі 50 сэнатараў, супраць — 35, яшчэ адзін устрымаўся. Большасьць у польскім Сэнаце належыць апазыцыі, у адрозьненьні ад Сэйма, дзе большасьць у кіроўнай кансэрватыўнай партыі «Права і Справядлівасьць», якая падтрымлівае прэзыдэнта Анджэя Дуду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кандыдатка ад найбуйнейшай у Польшчы апазыцыйнай кааліцыі ня будзе ўдзельнічаць у выбарах па пошцеАдхілены Сэнатам закон цяпер вернецца ў Сэйм. Каб пераадолець вета Сэнату ў ніжняй палаце парлямэнту спатрэбіцца абсалютная большасьць дэпутатаў.
Выбары ў Польшчы павінны прайсьці 10 траўня. Закон аб завочным галасаваньні прадугледжвае магчымасьць пераносу сьпікерам Сэйма гэтай даты на 17 або 23 траўня 2020 года.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каранавірусныя выбарчыя гульні ў ПольшчыНа завочным паштовым галасаваньні настойвае кіроўная партыя. Апазыцыя патрабуе перанесьці выбары на пазьнейшы тэрмін. Паводле сацыялягічных апытаньняў, калі б выбары адбыліся ў бліжэйшую нядзелю, то перамог бы на іх Анджэй Дуда.