Праз гандлёвую сетку Беларусі за тры месяцы 2020 году рэалізавана алькагольных напояў, у тым ліку піва, на 936 млн рублёў. Гэта звыш 8% ад агульнага раздробнага таваразвароту ў краіне.
Усяго ў Беларусі прадалі 1 млн 786 тысяч дал (адзін дал роўны 10 літрам) алькагольных напояў, уключна зь півам. Рост продажу ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году перавысіў 5 %, паведамляе БелаПАН са сапсылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.
Продаж гарэлкі ў першым квартале вырас на 3,3% — рэалізавана 2 млн 115 тысяч дал, доля гарэлкі ў агульным аб’ёме склала 47%. Піва прададзена 8 лн 864 тысяч дал, што на 6,6% больш, чым за аналягічны пэрыяд летась. Доля гэтага напою ў агульным аб’ёме алькаголю наблізілася да 20%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каранавірус і алькаголь: як ня сьпіцца падчас карантынуЛікёраў рэалізавана 390 тысяч дал (на 9,7% больш), вінаградных вінаў — 970 тысяч дал (на 9,6% больш), пладовых вінаў — 1 млн 18 тысяч дал. Пладовыя віны занялі 10% у аб’ёме продажу алькагольнай прадукцыі.
Каньячных вырабаў і брэндзі прададзена 200 тысяч дал (на 26% больш), пеністых вінаў, уключна з шампанскім, — 441 тысяча дал (на 10% больш), слабаалькагольных напояў — 345 тысяч дал (на 23% больш).