Microsoft укладзе 1 мільярд даляраў у Польшчы паводле пляну, які прадугледжвае адкрыць у краіне цэнтар апрацоўкі дадзеных з выкарыстаньнем паслугаў Cloud (так званых «воблачных вылічэньняў») для бізнэсу і дзяржаўных установаў.
Пра гэта паведамляе Reuters, спасылаючыся на афіцыйнае паведамленьне кампаніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польскі амбасадар: Беларусь і Польшча дамовіліся аб пастаўках нафтыКампанія Microsoft заявіла, што падпісала дамову з польскім пастаўшчыком Cloud-паслуг Chmura Krajowa, паколькі Польшча імкнецца пазыцыянаваць сябе як рэгіянальны цэнтар тэхналёгій.
Партнэрства Польшчы з Microsoft будзе доўжыцца 7 гадоў і ўключае навучаньне людзей у Польшчы адпаведным тэхналёгіям.