Брытанскае статыстычнае бюро 5 траўня паведаміла, што колькасьць афіцыйна зарэгістраваных у краіне памерлых ад заражэньня каранавірусам перавысіла 32 тысячы.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Такім чынам, Брытанія выйшла на першае месца ў Эўропе ў колькасьці сьмяротных ахвяраў COVID-19, абагнаўшы Італію, дзе колькасьць загінулых ад пандэміі вымяраецца лічбай, меншай за 30 тысяч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Брытанскі прэм’ер расказаў, як хварэў на COVID-19: «Лекары рыхтаваліся да горшага»Reuters перасьцерагае, што новая лічба сьмерцяў ад каранавірусу ў Брытаніі вынікае зь іншага, чым раней, мэтаду падліку сьмяротнасьці, і гэтую лічбу нельга параўноўваць з падлікамі сьмяротнасьці ў іншых краінах. Аднак агенцтва, спасылаючыся на брытанскіх статыстыкаў, дадае, што сапраўдная колькасьць памерлых ад каранавіруснай інфэкцыі ў краіне можа быць яшчэ большая, чым 32 тысячы.
Паводле агенцтва, новая статыстыка сьмяротнасьці ад COVID-19 можа ўзмацніць палітычны ціск на прэм’ер-міністра Борыса Джонсана, які марудзіў з увядзеньнем локдаўну ў Брытаніі ў параўнаньні зь іншымі эўрапейскімі краінамі.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ