Чатыры караблі Вайскова-марскога флёту ЗША і фрэгат Брытанскага каралеўскага вайскова-марскога флёту 4 траўня ўвайшлі ў Баранцава мора для апэрацый дзеля бясьпекі ў Арктыцы, паведамляе Пэнтагон.
Уваход караблёў Вайскова-марскога флёту ЗША ў Баранцава мора — першы такі крок за апошнія 35 гадоў. Ён адбыўся на тле ўзмацненьня ў апошніх гадах вайсковай прысутнасьці Расеі ў Арктыцы, якую Масква разглядае як геастратэгічную тэрыторыю з увагі на запасы энэрганосьбітаў, абароннае значэньне і патэнцыйна прыбытковыя шляхі паўночнага суднаходзтва, якія адкрываюцца ад зьмены клімату.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спэцслужбы Кітаю папярэдзілі аб жорсткай канфрантацыі паміж Пэкінам і Захадам з прычыны каранавірусуКітай таксама раней заявіў пра свой інтарэс у Арктыцы, разглядаючы яе як зручны камунікацыйны шлях у Эўропу.
«Саюзныя і партнэрскія флёты мусяць набываць досьвед ва ўсіх апэрацыйных умовах, каб гарантаваць сталую бясьпеку і доступ да мораў, — адзначыў 6-ы флёт ЗША ў заяве. — Гэта асабліва важна ў Арктыцы, дзе суворыя ўмовы надвор’я патрабуюць пастаяннай пільнасьці і практыкі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кангрэс даручыў Пэнтагону адказаць на вайсковую прысутнасьць Расеі ў АрктыцыНапярэдадні апэрацыі афіцыйнае паведамленьне было паслана ў Міністэрства абароны Расеі, каб «пазьбегнуць няправільнага ўспрыманьня, зьнізіць рызыку і прадухіліць выпадковую эскаляцыю», — заявілі ў ВМС ЗША.
У Міністэрстве абароны Расеі заявілі, што Паўночны флёт Расеі, які ўключае ў сябе новыя ледаколы, атамныя караблі і падводныя лодкі, адсочвае караблі ЗША ў Баранцавым моры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Расея ператварае Арктыку ў ваенны лягер. ВІДЭААмэрыканскія караблі маюць крылатыя ракеты Tomahawk і марскую сыстэму Aegis, якая ўваходзіць у сыстэму балістычна-ракетнай абароны NATO пад кіраўніцтвам ЗША, прызначанай для абароны Эўропы ад абмежаванай ракетнай атакі, напрыклад з боку Ірану.
Расея сьцьвярджае, што балістычна-ракетная абарона NATO мяняе стратэгічны балянс сіл у бок перавагі ЗША і NATO. Злучаныя Штаты лічаць, што гэты балянс не мяняецца.