Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 4 траўня
- Плюс 784 інфікаваныя і 4 памерлыя. У Беларусі прызналі 17 489 выпадкаў COVID-19 і 103 сьмерці
- «Заганяць ня будзем. Але людзей будзе шмат», — Лукашэнка пра парад 9 траўня
- «Гэта ня толькі невуцтва, але і злачынства». Шушкевіч, Грыб і Чыгір выступілі супраць параду на 9 траўня
- Міністар здароўя Каранік абяцаў «перадышку» лекарам у Віцебску
- На Магілёўшчыне ўспышка каранавірусу ў Чэрыкаўскім раёне. Жыхароў заклікаюць не выходзіць на вуліцу, закрылі школы
- Пракапеня заклікаў да агульнанацыянальнага флэшмобу ў гонар мэдыкаў
- Кіраўнікі дзяржаў Эўразьвязу і іншых краін праводзяць віртуальны саміт з мэтай сабраць сем з паловай мільярдаў эўра на барацьбу з каранавірусам
- У Польшчы аднавілі працу гандлёвыя цэнтры, музэі і гатэлі
- З 11 траўня ва Ўкраіне часткова зьмякчаць карантын: адкрыюць паркі, музэі і тэрасы рэстаранаў
- Шэраг краін узмацнілі перасьлед журналістаў, якія асьвятляюць тэмы, зьвязаныя з COVID-19, паведамляе Камітэт абароны журналістаў і СМІ
- Японскія ўлады падоўжылі надзвычайнае становішча да 31 траўня
- Італьянская вакцына ад каранавірусу пасьпяхова прайшла выпрабаваньні на мышах