Афіцыйны прадстаўнік Вэнэсуэлы заявіў, што раніцай да сьвітанку ўзброеная група спрабавала уварвацца ў краіну на катэры праз партовы горад Ля Гуайра за 20 кілямэтраў ад Каракасу.
Пра гэта паведамляе агенцтва АР.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея надрукуе пятую частку ўсіх наяўных у Вэнэсуэле грошайМіністар унутраных справаў Нэстар Рэвэроль заявіў па дзяржаўным тэлебачаньні, што вэнэсуэльскія вайскоўцы адбілі атаку і што маюцца ахвяры. Міністар не ўдакладніў, кім былі нападнікі, але сказаў, што яны прыбылі з суседняй Калюмбіі. Ён таксама не паведаміў пра колькасьць нападнікаў і вадаплаўную тэхніку, якую яны задзейнічалі.
Рэвэроль назваў нападнікаў «наёмнымі тэрарыстамі», якія мелі намер зрынуць урад Вэнэсуэлы і стварыць «хаос».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Вэнэсуэле вайскоўцы душылі дэманстрантаў бронемашынамі. Відэа