З 11 траўня 2020 візавыя цэнтры Польшчы ў Менску, Берасьці і Горадні часткова ўзнаўляюць прыём дакумэнтаў на выдачу віз у Польшчу.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Візы будуць выдаваць тром катэгорыям грамадзян:
- асобам, якія маюць дазвол на працу ў Польшчы;
- уладальнікам «карты паляка»;
- кіроўцам міжнародных перавозак.
Асобы, якія плянуюць уезд у Польшчу ў іншых мэтах, чым пазначаны вышэй, змогуць падаць дакумэнты пасьля аднаўленьня прыняцьця візавых заяваў на наступных этапах.
Прыём дакумэнтаў на выдачу візаў візавымі цэнтрамі Польшчы ў Беларусі быў спынены 17 сакавіка ў сувязі з захадамі супраць распаўсюду інфэкцыі COVID-19.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ