Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель, прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон, прэм’ер-міністар Італіі Джузэпэ Контэ і прэм’ер-міністар Нарвэгіі Эрна Сульбэрг падтрымалі заклік Эўракамісіі сабраць 7,5 мільярда эўра на распрацоўку агульнадаступнай вакцыны ад каранавіруса SARS-CoV-2.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
«Мы адкрыта заявім пра нашы абавязаньні і мы рады, што нас падтрымліваюць партнэры ва ўсім сьвеце», — напісалі чацьвёра палітычных кіраўнікоў у сумесным артыкуле для газэты Frankfurter Allgemeine Zeitung.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Брусэль: Беларусь атрымае дапамогу ў барацьбе з COVID-19, калі будзе выконваць рэкамэндацыі САЗ«Сродкі, якія мы мабілізуем, запусьцяць беспрэцэдэнтнае глябальнае супрацоўніцтва паміж навукоўцамі і рэгулятарамі, прамысловасьцю і ўрадамі, міжнароднымі арганізацыямі, фондамі і прадстаўнікамі сыстэмы аховы здароўя», — гаворыцца ў пасланьні, да якога далучыліся кіраўнік Эўрапейскай рады Шарль Мішэль і кіраўніца Эўракамісіі Урсуля фон дэр Ляен.
Эўракамісія на 4 траўня заплянавала міжнародную донарскую канфэрэнцыю ў рэжыме онлайн, каб сабраць асноўную частку 7,5-мільярднай сумы, якая будзе накіраваная на дыягностыку, прадухіленьне і лячэньне атыповай пнэўманіі COVID-19, выкліканай каранавірусам SARS-CoV-2. Галоўная мэта ініцыятывы — распрацоўка агульнадаступнай вакцыны.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ