У Маскве рэальная колькасьць хворых на каранавірусную інфэкцыю складае каля 2 адсоткаў, напісаў у суботу мэр расейскай сталіцы Сяргей Сабянін.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
здароўе, эканоміка, мэдыцына, турызм, маскі, вірусы, пандэмія, каранавірус, каранавірус у Беларусі, каранавірус у сьвеце, коронавирус в Беларуси, коронавирус в мире, новости про коронавирус, навіны пра каранавірус, коронавирус, пандемия, вирусы
Паводле Сабяніна, гэтыя лічбы паказваюць, што што ў Маскве «змаглі стрымаць распаўсюджваньне інфэкцыі дзякуючы дысцыпліне і падтрымцы мераў самаізаляцыі з боку масквічоў».
2% — гэта 254 тысячы жыхароў Масквы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі новы сутачны рэкорд зарэгістраваных выпадкаў COVID-19
Напярэдадні Сяргей Сабянін заявіў, што ў Маскве для праходжаньня піку інфікаваньня каранавірусам павінны заразіцца 60% гараджанаў, ці то 7 мільёнаў жыхароў. Ён выказаў надзею, што гэтага не адбудзецца.
У Расеі 2 траўня паведамілі, што за суткі зарэгістравалі рэкордную колькасьць новых выпадкаў — 9632. Агульная колькасьць тых, хто заразіўся — 124 000. Усяго памерлі 1222 чалавекі.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ