Калі большасьць краінаў падоўжаць нацыянальныя карантыны праз каранавірус, дык бяз сродкаў да існаваньня застануцца больш за паўтара мільярда чалавек — гэта палова ўсіх рабочых рук у сьвеце. Пра гэта гаворыцца ў спэцыяльным дакладзе Міжнароднай арганізацыі працы (МАП).
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
У асноўным гаворка ідзе пра людзей, якія працуюць у ценевых і нефармальных сэктарах эканомікі, сьцьвярджаецца ў дакумэнце. Аднак каля 300 мільёнаў чалавек, якія маюць афіцыйную легальную працу, таксама рызыкуюць аказацца беспрацоўнымі.
Паводле ацэнак МАП, ва ўсім сьвеце з праблемамі сутыкнуліся ўжо больш за 436 мільёнаў кампаній. Гэта 232 мільёны гандлёвых фірмаў, 111 мільёнаў прадпрыемстваў апрацоўчай прамысловасьці, 51 мільён кампаній сфэры абслугоўваньня (рэстаранны або гатэльны бізнэс) і 42 мільёны агенцтваў і фірмаў, зьвязаных з купляй і продажам нерухомасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У першым квартале 2020 году афіцыйна ўладкаваліся за мяжой на траціну менш беларусаў, чым у папярэднія гадыШто трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ