Іменаслоў служыць найярчэйшым маркерам нацыянальнай прасторы. Часам дастаткова толькі формы (агульнахрысьціянскага) імя — Ніно, Лаёш, Януш -- каб ідэнтыфікаваць, адкуль чалавек.
Беларускія варыянты традыцыйных мужчынскіх імёнаў — бяз грэцка-рымскіх канчаткаў, а асновы такога тыпу калі не зацьвярдзелыя, то мяккія: Зьміцер, Валер, Васіль, Генадзь.
Мяккія фіналі ўласьцівыя і імёнам з абсечанай утваральнай асновай (незалежна ад ступені іх нэўтральнасьці ды статусу): Алеся, Зося, Антося, Марыся й Марыля, Яня, Адась, Стася й Стась, Уладзь.
А ня Стас і Ўлад, узятыя з расейскай маскультурнай прасторы, і ня Яна — форма супадае з асабовым займеньнікам: пра каго тады Купалава паэма „Яна і я“?