30 красавіка трэнінгу роты ганаровай варты на праспэкце Пераможцаў не адбудзецца. Яго перанесьлі на 5 і 6 траўня, і пройдзе ён на тэрыторыі вайсковай камэндатуры ва Ўруччы. Пра гэта Свабодзе паведаміла прэс-сакратарка Міністэрства абароны Натальля Гаўрусік.
Таксама Натальля Гаўрусік зьняпраўдзіла ранейшае паведамленьне Свабоды, што напярэдадні, 29 красавіка, не адбылося рэпэтыцыі вайсковай тэхнікі, якая будзе залучаная ў парад 9 траўня.
«Рэпэтыцыя адбылася ўчора ўвечары ў раней прызначаны час. Яна прайшла ў фармаце, які завецца „пешы па машынным“ — бяз выезду вайсковай тэхнікі. Гэта своесаблівы агляд мясцовасьці для мэханікаў-кіроўцаў, калі яны прыяжджаюць вывучыць маршрут, якім пазьней павядуць тэхніку. Такая форма правядзеньня рэпэтыцыяў часта выбіраецца перад тым, як пачаць трэнінгі з тэхнікай», — сказала прэс-сакратарка Міністэрства абароны Натальля Гаўрусік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэпэтыцыі параду ў Менску не адбылося. ФОТАПаводле яе, інфармацыі аб скасаваньні параду яна ня мае.
Раней плянавалася, што 9 траўня ў парадзе, акрамя беларускіх вайскоўцаў і супрацоўнікаў МУС, возьмуць удзел таксама вайскоўцы з Расеі і Кітаю.
«Вайсковыя ведамствы Расеі і Кітаю паведамілі, што прынялі рашэньне не накіроўваць асабісты склад для ўдзелу ў вайсковым парадзе ў Менску 9 траўня», — сказала Натальля Гаўрусік.
Прэс-сакратарка паўтарыла, што да 9 траўня адбудзецца прынамсі адна генэральная рэпэтыцыя параду, але дату пакуль не прызначылі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У ганаровай варце хворых на каранавірус няма, пра іншых высьвятляем». Чаму 27 красавіка адмянілі рэпэтыцыю параду? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінабароны зьмяніла плян трэніровак удзельнікаў параду на 9 траўня