Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 29 красавіка.
- Плюс 973 інфікаваных і 5 сьмерцяў. У Беларусі выявілі 13 181 выпадак COVID-19
- Беларусь выйшла на 3-е месца ў Эўропе ў прыросьце COVID-19 на душу насельніцтва
- 6% беларусаў страцілі працу, 71% хочуць больш інфармацыі пра пандэмію ад уладаў. Вынікі апытаньня дасьледчай кампаніі SATIO і цэнтру BEROC
- «Патрэбны неадкладныя дадатковыя захады». САЗ апублікавала вынікі місіі ў Беларусі
- Брытанія выйшла на другое месца ў Эўропе па сьмяротнасьці ад каранавірусу пасьля абнаўленьня статыстыкі
- «У даведках аб сьмерці часта пішуць «неўдакладненая пнэўманія». Рытуальныя службы расказваюць, як хаваюць нябожчыкаў з каранавірусам
- У Баранавічах адмянілі сьвяткаваньне 1 траўня і Дня Перамогі
- У Берасьці ў школьнага настаўніка выявілі каранавірус, пачатковыя клясы перавялі на хатняе навучаньне
- Памёр сьвятар менскага Петрапаўлаўскага сабору Генадзь Буцько. У яго быў каранавірус
- Мінабароны зьмяніла плян трэніровак удзельнікаў параду на 9 траўня
- Ультраправыя ў ЗША, артадоксы ў Ізраілі, прэзыдэнты Бразыліі і Беларусі. Хто і чаму пратэстуе супраць карантыну
- У Кіеве адбыліся сутыкненьні паміж паліцыяй і прадпрымальнікамі, якія патрабуюць зьняць карантын
- Сьмяротнасьць ад каранавірусу ў ЗША перавысіла страты падчас вайны ў Віетнаме
- Расея падоўжыла забарону на ўезд іншаземцаў, у тым ліку беларусаў
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ