Прэм’ер Расеі Міхаіл Мішусьцін падоўжыў абмежаваньні на ўезд замежнікаў у Расею да стабілізацыі сытуацыі з каранавірусам, пры гэтым замежныя спэцыялісты для абслугоўваньня імпартнага абсталяваньня прыяжджаць у краіну змогуць, паведамляе «Інтэрфакс».
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
«Да 30 красавіка ўключна для замежных грамадзян дзейнічае абмежаваньне на ўезд у нашу краіну. Я падпісаў распараджэньне ўраду аб падаўжэньні гэтага тэрміну да таго часу, пакуль барацьба з інфэкцыяй ня будзе завершаная і эпідэміялягічная сытуацыя не палепшыцца», — сказаў Мішусьцін на пасяджэньні каардынацыйнай рады барацьбе з каранавірусам у сераду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суседзі Беларусі падоўжылі забарону на ўезд у сувязі з пандэміяйТым ня менш ён дадаў, што «для некаторых катэгорый замежных грамадзянаў абмежаваньні на ўезд будуць адмененыя». У тым ліку гэта датычыцца спэцыялістаў, якія вядуць наладку і тэхнічнае абслугоўваньне імпартнага абсталяваньня. Гэта павінна зьнізіць нэгатыўны ўплыў абмежаваньняў на дзейнасьць расейскай прамысловасьці, у тым ліку тыя, якія вырабляюць абсталяваньне для барацьбы з каранавірусам.
Кіраўнік ураду Расеі падкрэсьліў, што пакуль нельга назваць дакладнай даты адмены абмежаваньняў, уведзеных праз пандэмію, у тым ліку ў перасячэньні мяжы РФ.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ