Кіраўнік Мэдычнай асацыяцыі Японіі Ёсітаке Ёкакура заявіў, што краіне будзе складана прыняць перанесеныя на наступны год Алімпійскія гульні ў адсутнасьць вакцыны ад каранавірусу.
«Я не сьцьвярджаю, варта ці ня варта праводзіць Алімпіяду, але гэта будзе цяжка зрабіць, — сказаў ён. Калі ня будзе распрацаваная эфэктыўная вакцына, то я мяркую, што правесьці Алімпіяду будзе складана».
Пандэмія прымусіла арганізатараў адмовіцца ад правядзеньня Алімпіяды ў ліпені гэтага году і перанесьці мерапрыемства на наступнае лета.
Праца над вакцынай вядзецца цяпер у шмат якіх краінах, аднак экспэрты папярэджваюць, што працэс можа заняць ад года да паўтара.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МАК назвала цану пераносу Алімпійскіх гульняў у Токіё